* * *
Пляцы анямеюць. Апусціцца золь. [Gm Cm]
А потым з нябачнага схову [D Gm]
абрыне на горад высокая столь [A7 Cm] [Cm Gm]
снег першы, і вечны, і новы. [D Gm] [D D7 Gm]
(Переход на тон выше, в Ля-минор)
Наважым з табою да крамы прайсці
і аркуш распішам слядамі.
Патрэбна да снегу яшчэ дарасці.
І мы гэта зробім з гадамі.
Так поруч, як можна, прыціснецца бель
да постацяў хісткіх, да сэрцаў.
А сонца па хмарах, нібы карабель,
плыве і не ведае смерці.
(Еще на тон выше, в Си-минор)
Мы ўжо не адны. І машыны скрабуць
асфальт, і гарэзуюць птахі.
Тут дзеці насуплена ў школу бягуць
і брэх усчынаюць сабакі.
(Возвращение назад в Соль-минор)
Так горад завёўся. І казка сышла,
ды новая п’еса ў зачыне
сцялася на кончыку вострым пяра.
Ці мелецца зернем на млыне.